Праваабаронцы рыхтуюць дапаможнік пра мірныя сходы для беларусаў і беларусак замежжа
Беларусы і беларускі працягваюць удзельнічаць у мірных сходах не толькі ў Беларусі. Паколькі масштабы міграцыі вялікія, стала цікава вывучыць, як права на мірныя сходы рэалізуецца ў іншых краінах, якія знаходзяцца побач з Беларуссю і сталі часовым домам для беларусаў і беларусак.
Для гэтага праваабаронцы і валанцёры і валанцёркі «Вясны» займаюцца вывучэннем заканадаўства краін масавай міграцыі беларусаў і беларусак, а таксама практыкі рэалізацыі права на свабоду мірных сходаў у Грузіі, Літве і Польшчы. Гэтыя краіны былі абраныя як краіны найбольш масавай міграцыі беларусаў і беларусак за апошні час, аднак спіс можа быць пашыраны падчас працы над праектам.
Вы можаце дапамагчы выявіць патрэбы беларусаў і беларусак у рэалізацыі права на свабоду мірных сходаў, калі запоўніце анкету
Падрабязнасці https://spring96.org/be/news/113511