У амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт праект) у Бэрліне адбылася чарговая акцыя ўшанаван…

У амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт праект) у Бэрліне адбылася чарговая акцыя ўшанавання беларускіх пісьменнікаў з нагоды іх дзён народзінаў у студзені:

Вера Вярба (14.01.1942-2012), вядомая беларуская паэтка і перакладчыца абагаціла паэзію «жаноцкасцю, якой вельмі і вельмі не хапала беларускай паэзіі навогул» (Г. Бураўкін). Яе абвінавачвалі за тое, што яна «шмат увагі надавала шчырай гарачай лірыцы»  і была «адарвана ад вялікіх праблем сённяшняга дня». Меладычнасць і спеўнасць яе вершай вабіла кампазітараў, а песня «Ручнікі»  на яе верш лічыцца беларусамі народнай песьняй;

Канстанцыя Буйло (14.01.1893-1986), беларуская паэтка. Яе дэбютны зборнік вершай «Курганная кветка» (1914) аформіў Я. Драздовіч, рэдыгаваў Я. Купала, а М. Багдановiч (1911) ў аглядзе беларускай паэзii адзначаў: «Адна толькi Канстанцыя Буйла абяцае развiцца ў праўдзiвы асабiсты талент». Вершы зборніка «Курганная кветка»  сталі класiкай беларускай лiтаратуры, і асаблівую папулярнасць набыла песня на яе верш «Люблю мой край…». Паэты з Заходняй Беларусі распавядалі, што там, за мяжой, песня стала беларускім гімнам і спявалася стоячы, а Р. Шырма сведчыў, што ўсе вершы ў зборніку «Курганная кветка» спяваліся. Але ў жыцці Канстанцыі насталі цяжкія часы: яе першы муж быў рэпрэсаваны і расстраляны ў 1938 годзе. Яна пераезджае  ў Маскву, дзе і застаецца да канца жыцця. Наступны зборнік вершаў «Світанне»  пабачыў свет толькі праз 36 гадоў ў 1950м. Па жаданню паэткі, прах яе перавезяны на радзіму.

Слава беларускім творцам, якія ва ўмовах палітыкі татальнай русіфікацыі не даюць беларускай мове апынуцца ў стане мёртвых моваў! 

Разам да перамогі!

Жыве вольная Беларусь!
Слава Украіне!
Ізраіль пераможа!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну