Вас прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы. Што рабіць? Сродкі масавай інфармацыі часта друкуюць мат…

Вас прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы. Што рабіць?

Сродкі масавай інфармацыі часта друкуюць матэрыялы пра прызнанне беларусаў пагрозай нацыянальнай бяспецы ў той ці іншай еўрапейскай краіне. Гэта выклікае ў людзей паніку – і правакуе цэлы шэраг пытанняў. Да каго звяртацца па дапамогу? Ці ёсць спосабы высветліць, што стала нагодай для рашэння? Якіх наступстваў чакаць – і ці можна неяк паўплываць на сітуацыю?

Юрыдычная каманда Офіса распрацавала набор рэкамендацыяў пра тое, як паводзіць сябе ў такой няпростай сітуацыі.