Каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт праект) у Бэрліне адбылася чарговая акцыя ўшана…

Каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт праект) у Бэрліне адбылася чарговая акцыя ўшанавання знакамітых беларусаў, шчырых патрыётаў нашай Бацькаўшчыны:

Іван Мележ (8.02.1929-1976), беларускі празаік, драматург і публіцыст, Народны пісьменнік Беларусі, Лаўрэат Ленінскай, Дзяржаўнай і прэміі імя Якуба Коласа, імкнуўся усёй сваёй творчасцю ўмацаваць нашы карані. Яго трылогія «Палеская хронiка» — сапраўдны нацыянальны эпас, які і сёння дапамагае беларусам глыбей усвядоміць сябе, сваё месца, свой лёс;

Карусь Каганец (10.02.1868— 1918), беларускі паэт, мастак, драматург, сын паўстанца 1863 года, сваяк Гіёма Апалінэра, шчыры патрыёт, размаўляў не толькі з простым народам, але і з панамі і з падпанкамі выключна па-беларуску, выдаў падручнік «Беларускі лемантар або першая навука чытання», напісаў вадэвіль «Модны шляхцюк», адзін з першых твораў беларускай драматургіі, удзельнічаў у стварэнні Беларускай сацыялістычнай Грамады. Таму не дзіўна, што ён адсідзеў у Менскім Пішчальскім замку разам з Я. Коласам і рабіў там ілюстрацыі да яго твораў;

Напалеон Орда (11.02.1807-1883) універсальны беларускі геній, мастак, скульптар, кампазітар, педагог, вучоны і музыка, удзельнік антырасейскага паўстанні 1830-1831 гг., жыў у выгнанні ў Парыжы, маляваў гарадскія краявіды, вучыўся музыцы ў Шапэна і Ліста, стаў дырэктар Італьянскай оперы ў Парыжы, а пасля амністыі вярнуўся на Pадзіму, дзе кожны год рабіў працяглыя падарожжы для стварэння краявідаў і гістарычных мясцінаў Беларусі.

Слава беларусам, прысвяціўшых сваё жыццё Адраджэнню Вольнай Беларусі!

За нашу і вашу волю!

Жыве вольная Беларусь!
Слава Украіне!
Ізраіль пераможа!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну