Узламаны сайт Народных амбасадаў БеларусіНа прошлым тыдні наш сайт быў падвергнуты хакерскай атацы і…

Узламаны сайт Народных амбасадаў Беларусі

На прошлым тыдні наш сайт быў падвергнуты хакерскай атацы і ўзламаны.

Мы дакладна не ведаем, хто гэта зрабіў, але ж, насамрэч, зразумела, каму гэта патрэбна і хто за гэта стаіць. Лічым такі крок яшчэ адным доказам таго, што Народныя амбасады Беларусі ўсё робяць правільна і балюча для рэжыму лукашэнкі.

У выніку атакі мы не згубілі аніякіх асабістых дадзеных, акрамя пароляў доступу нашых адмінаў.

Паштовыя скрыні Народных амбасадаў ніяк не зьвязаны з сайтам. Такім чынам вы можаце і далей бясьпечна зьвяртацца праз мэйлы ў Народныя амбасады Беларусі ў сваіх краінах ці на агульную скрыню [email protected]. Будзьце ўпэўнены – вам адказваюць прадстаўнікі і прадстаўніцы Народных амбасадаў, а не «силовики».

Таксама вы можаце ананімна і бясьпечна пісаць нам у чат-бот @PEofBelarus_bot

Наш сайт пераехаў на новы хосьцінг – запрашаем па спасылцы. І, як нам падаецца, зараз ён выглядае больш прафэсійна, зразумела і сучасна. Паступова мы будзем дадаваць туды карысную інфармацыю.

«Дзякуй» тым, хто даў нам нагоду і матывацыю да перамен і росту!

Жыве Беларусь!

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас