Дарагія Беларусы!
Смерць Навальнага – гэта яшчэ адно жудаснае пасведчанне таго, у якой цяжкай ды небяспечнай сітуацыі знаходзяцца нашы палітычныя зняволеныя.
Але ёсць і добрая навіна: пасля акцыі 28-го студзеня мэр Кёльна Андрэас Вольтер далучыўся да нашай ініцыятывы і з падтрымкай яго супрацоўніка Паўло Гросула і нашай дыяспары адправіў у пятніцу 11 лістоў нашым беларускім палітзняволеным.
Мы вельмі спадзяемся, што гэта іх падтрымае ды, можа, палепшыць умовы іх утрымання.
А вы самі гатовы ў наступныя дні адправіць 1-2 паштоўкі Беларусам, якія знаходзяцца ў турме?
Паштоўкі для зняволеных – гэта вялікая маральная падтрымка і знак для хунты, што за імі сочаць з-за мяжы, нават калі адрэсаты не атрымаюць лісты адразу.
Гісторыю кожнага палітзняволенага, а таксама адрас для лістоў і паштовак, глядзіце на сайтах:
ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com
Жыве Беларусь!
#палітвязні
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну