Сення ва Уроцлаве прайшла акцыя салідарнасці, прысвечаная закатаваным і забітым палітвязнямНі ў Бел…

Сення ва Уроцлаве прайшла акцыя салідарнасці, прысвечаная закатаваным і забітым палітвязням

Ні ў Беларусі, ні ў Расіі не супыняецца катаванне і здзек над палітзняволенымі і іх сем’ямі: забойствы, гвалт, адсутнасць інфармацыі пра іх.

Учора расейскі дыктатар учыніў чарговае злачынства і забіў свайго палітычнага апанента, калі той знаходзіўся за кратамі.

Мы заклікаем ушанаваць памяць Аляксея Навальнага, а таксама ўзгадаць закатаваных у беларускіх турмах Вітольда Ашурка, Алеся Пушкіна і іншых палітзняволеных.

На цяперашні момант за кратамі ў Беларусі знаходзяцца больш за 1600 палітычных вязняў, якія з’яўляюцца закладнікамі беларускага рэжыму.

Пра некаторых няма звесткаў больш за год.

Але мы памятаем усіх!

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну