Беларуская дыяспара ў Грузіі прапануе мясцоваму МУС абмеркаваць набалелыя пытанні ў сувязі з высылка…

Беларусы Замежжа

Беларуская дыяспара ў Грузіі прапануе мясцоваму МУС абмеркаваць набалелыя пытанні ў сувязі з высылкай Льва Міхеева

Беларускія палітэмігранты прапанавалі МУС краіны правесці сустрэчу для абмеркавання набалелых пытанняў. Падставай сталі высылка актывіста дыяспары Льва Міхеева, які пяць гадоў беспаспяхова дамагаўся прытулку, і рэакцыя МУС на рэзананс у СМІ, паведаміла “Позірку“ Марына Калініна (Зялёная).

Двухразовая чэмпіёнка свету па тайскім боксе Калініна жыве ў Грузіі і спрабуе атрымаць міжнародную абарону. Яна член Каардынацыйнай рады (фракцыя “Ваш голас”), уваходзіць у склад міжнароднай камісіі КР.

Паводле слоў Калінінай, падрабязны прэс-рэліз МУС па кейсе Міхеева — першая такая рэакцыя мясцовых уладаў на высылку або адмову ва ўездзе беларусам, якія абнулялі тэрмін знаходжання ў краіне (дазволена не больш за 365 дзён запар).
“Гэта можа сведчыць пра гатоўнасць да дыялогу. Са свайго боку мы гатовыя таксама”,

— сказала актывістка.

Падрабязнасці Без VPN
“Позірк”