6 верасня беларусы Беластока сабраліся на акцыю, прысвечаную Дню беларускай вайсковай славы.Мы ўзга…

Беларусы Замежжа

6 верасня беларусы Беластока сабраліся на акцыю, прысвечаную Дню беларускай вайсковай славы.


Мы ўзгадалі Аршанскую бітву 1514 года — сімвал мужнасці, годнасці і барацьбы за свабоду. Перамога войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваннем Канстанціна Астрожскага і сёння нагадвае нам: нават мацнейшага ворага можна перамагчы, калі ёсць воля, адзінства і вера.

Сёння гэтыя словы гучаць асабліва моцна.

Беларусы Беластока выступілі супраць расійскай агрэсіі ва Украіне, з бел-чырвона-белымі і ўкраінскімі сцягамі, з банерамі:

«Разам супраць расійскай агрэсіі»
«Беларусь — не Расія!»
«Беларусь ≠ рэжым Лукашэнкі»

Хвілінай маўчання мы ўшанавалі памяць усіх, хто загінуў у барацьбе за Вольную Беларусь. Таксама ўзгадалі беларускіх палітвязняў, якія апынуліся за кратамі за салідарнасць з народам Украіны, за антываенную пазіцыю і пратэст супраць расійскай агрэсіі.

З вялікім гонарам узгадалі і мужных беларусаў, якія сёння са зброяй у руках змагаюцца побач з украінцамі за свабоду.

Мы не здаёмся.
Мы памятаем сваю гісторыю.
Мы памятаем нашых герояў.
Мы ведаем, за што змагаемся.

Святло пераможа цемру.
Разам пераможам!

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!
Niech żyje Polska!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну