«Зялёная» шпаргалка на ўвесь год: што паглядзець і абмеркаваць з дзецьмі
Як расказаць дзіцяці, навошта патрэбныя балоты, чаму лес — гэта не проста дрэвы, а прэсную ваду трэба берагчы? Як паказаць прыгажосць нашай планеты, не выходзячы з дому і не пакідаючы сцен школьнага класа? Што расказаць пра нашых разнастайных суседзяў па планеце, якія маюць патрэбу ў абароне?
Вялікую «зялёную» шпаргалку падрыхтавалі «Зялёны партал», «Новы Час» і Альянс «Зялёная Беларусь». Сабралі экалагічныя даты на ўвесь навучальны год, якія могуць стаць нагодай для такіх размоў, а таксама дадалі да іх рэкамендацыі — што паглядзець разам з дзецьмі, каб глыбей пагрузіцца ў тэму.
Гайд на беларускай мове
Гайд на рускай мове