Спектакль «Радзіва Прудок» у туры па Польшчы! Легендарны спектакль працягвае гудзець на ўсіх дасяжны…

Беларусы Замежжа

Спектакль «Радзіва Прудок» у туры па Польшчы!

Легендарны спектакль працягвае гудзець на ўсіх дасяжных хвалях. Рэдкая магчымасць зладзіць вакацыі ў Прудок, з яго нязменнымі гідамі Міхасём Зуем, Святланай Анікей і Зміцерам Есяневічам.

21 верасня 19:00 / Познань
22 верасня 19:00 / Варшава
29 верасня 19:00 / Гданьск

Квіткі па спасылцы і ў касах Empik па ўсёй Польшчы

Спектакль, заснаваны на рэальных падзеях, расказвае пра жыццё Адруся Горвата – журналіста з Мінска, які працаваў дворнікам у Купалаўскім тэатры, але ў нейкі момант вырашыў з’ехаць у палескую вёску Прудок, каб адбудоўваць дзедаву хату і адкрываць сваю паляшуцкую сутнасць.

Да сустрэчы. Там, дзе беларускі космас збірае сваіх!

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну