Ігар Леднік стаў пятым беларускім палітвязнем, які загінуў за кратамі
Першы вядомы выпадак смерці палітвязня за кратамі — смерць 50-гадовага актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка 21 траўня 2021 году ў шклоўскай калоніі № 17. Калі родным паказалі цела палітвязня, то галава была практычна цалкам забінтаваная.
7 траўня 2023 году ў віцебскай калоніі № 3 памёр 61-гадовы палітзняволены блогер і грамадскі актывіст з Пінска Мікалай Клімовіч. Ён меў інваліднасць II групы з прычыны захворвання сардэчнай сістэмы, перанёс інсульт і складаную аперацыю на сэрцы.
Ноччу 11 ліпеня ў рэанімацыі памёр 57-гадовы палітзняволены мастак Алесь Пушкін. У яго была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў гродзенскай турме № 1.
У ноч з 8 на 9 студзеня 2024 года ў калоніі «Віцьба» ад пнеўманіі памёр 50-гадовы палітвязень Вадзім Храсько. Ён быў дастаўлены з калоніі ў лякарню, але медыкі ўжо не змаглі яго выратаваць.
У бабруйскай калоніі памёр палітвязень Ігар Леднік. Ён меў праблемы са здароўем