19 лютага беларуская дыяспара Беластока арганізавала акцыю Салідарнасці з беларускімі палітзняволен…

19 лютага беларуская дыяспара Беластока арганізавала акцыю Салідарнасці з беларускімі палітзняволеннымі, каб чарговы раз прыцягнуць увагу польскіх уладаў да вострай праблемы палітвязняў у Беларусі і прапанаваць ім разгледзець магчымасць ультыматума рэжыму Лукашэнкі:

вызваленне ўсіх палітвязняў, альбо супыненне чыгуначнага руху праз беларуска-польскую мяжу грузавых цягнікоў!

Насупраць будынка Ваяводства Падляшскага ў Беластоку беларусы Беластока разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі, а таксама партрэты зняволеных беларускіх палітвязняў Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Сяргея Ціханоўскага, Марыі Калеснікавай, музыкаў гурта Tor Band і інш.

Падчас сустрэчы з ваяводам Падляскім, які асабіста прыняў ліст ад прадстаўнікоў Беларускай дыяспары Беластока і беларусаў Падляшша, ваявода Яцек Бжазоўскі паабяцаў перадаць зварот да Міністэрства Замежных спраў Рэспублікі Польшча і выказаў словы падтрымкі беларусам.

Свабоду палітвязням!
Салідарнасць – наша сіла.
Жыве Беларусь!


Беларусы Замежжа | Даслаць навіну