24 лютага – другая гадавіна расейскай агрэсіі ва Украіне. Міжнародная акцыя «Разам супраць расейска…

24 лютага – другая гадавіна расейскай агрэсіі ва Украіне.

Міжнародная акцыя «Разам супраць расейскай агрэсіі ва Украіне”.

Мэта акцыі – паказаць, што беларусы не падтрымліваюць дыктатара Лукашэнка, які  адкрыта прызнаў, што бярэ удзел у вайне.

Мы асуджаем расійскую агрэсію і ваенныя злачынствы.
Мы ганарымся беларускімі ваярамі з Палка Каліноўскага, Палка Пагоня, Батальёну Тэрор і іншымі беларусамі-добраахвотнікамі, якія змагаюцца за Украіну і адстойваюць гонар беларусаў.
Мы ўсім сэрцам разам з беларускімі рэйкавымі партызанамі, якія атрымалі за сваю дзейнасць вялікія турэмныя тэрміны.
Мы зычым перамогі Украіне і марым аб Вольнай дэмакратычнай Беларусі.

24.02.2024 (субота)

Беласток, Польшча, 18:00, Rynek Kościuszki 4, Białystok. Збор удзельнікаў-каля помніка Пілсудскаму

Ансі, Францыя, 14.00-15.00, плошча перад мэрыяй

Мілан, Італія, 13:00
Piazza Castello

Шчэцін, Польшча, 17:00, збор удзельнікаў Plac Soldarności

Лондан, Вялікабрытанія, 
13:00-13:30 Збіраемся пад Marble Arch з нашымі сьцягамі
13:30 Далучаемся да галоўнага збору ля Speaker’s Corner, Hyde Park
14:00 Марш да Trafalgar Square
16:00-17:30 Акцыя памяці, Trafalgar Square

Быдгашч, Польшча, 15:00, Stary Rynek. Падрабязней тут.

Мехіка, Мексіка, 11:00,
Збор на Puerta de los Leones de Chapultepec, Angel de la Independencia

Балоння, Італія, 16:00
Piazza Nettuno

Торунь, Польшча, 11:45, Rynek Nowomejski, марш да рынку старамейскага

Тбілісі, Грузія, 18:00
сустракаемся ля помніка Руставелі і маршам рухаемся да Парляменту

Рым, Італія, 15:30, Piazza del Esquilino шэсце да Fori Imperiali.

Ліён, Францыя, 14:30, Rassemblement Place Bellecour

Варшава, Польшча, 16:00,
Збор перад амбасадай Расеі, BeВlwederskа, 49

Бары, Італія, 10:00
Piazza san Ferdinando

Парыж, Францыя, 14:00, Place de la Republique шэсце да Place de la Bastille

Вільня, Літва, 16:00, шэсце ад помніка Т. Шаўчэнка да Кафедральнай плошчы
17:00 пачнецца мітынг на Кафедральнай плошчы.
18:00 марш з Кафедральнай плошчы да пл.  Лукішкіс
18:30 на пл. Лукішкіс пачнецца канцэрт, падчас якога будуць збіраць ахвяраванні на абсталяванне літоўскай вытворчасці ўкраінскім вайскоўцам у рамках кампаніі RADAROM

25.02.2024 (нядзеля)

Брусэль, Бельгія,11:00, Metro Rogier. Падрабязней тут.

Талін, Эстонія, 14:00, марш “За вашу і нашу свабоду”, які пачнецца каля Laboratooriumi і пройдзе па вуліцах старога горада да плошчы Вабадузэ, дзе адбудзецца мітынг

Падтрымайце ўкраінцаў і беларусаў у вельмі цяжкі для іх народаў час сваёй прысутнасцю на акцыі.

Слава Украіне!
Жыве Беларусь!

Калі вашага горада няма ў спісе – дасылайце інфармацыю нам у чат-бот @belarusy_zarubezhja_bot

#БЗ_афіша
#StandWithUkraine

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну