Навучыцеся супрацьстаяць дэзынфармацыі і атрымайце 2000€ на ўласны праектCapacity for Democracy, Ra…

Беларусы Замежжа

Навучыцеся супрацьстаяць дэзынфармацыі і атрымайце 2000€ на ўласны праект

Capacity for Democracy, RadarBY і Digital Skills Coalition Belarus запрашаюць на інтэрактыўныя навучальныя варкшопы па працы з дэзынфармацыяй у Вільні, Варшаве і Бэрліне. Пасьля мерапрыемстваў прадугледжана праграма грантаў на праекты па тэме дэзынфармацыі да 2000 эўра на каманду.

Запрашаюцца як дасьведчаныя беларускія журналісты_кі і прафэсіяналы_кі, так і людзі, зацікаўленыя ў пашырэньні сваіх ведаў і кола кантактаў па тэме. Удзел бясплатны.

Праца прадугледжвае практычную падрыхтоўку па наступных напрамках:

 мэтады праверкі адкрытых крыніцаў OSINT (геалякацыя, спадарожнікавыя здымкі, аналіз мэтададзеных і г.д.);
 маніторынг і аналіз дэзынфармацыйных наратываў;
 выяўленьне і дэбанкінг прапагандысцкіх мэсаджаў і кампаніяў;
 адказнае выкарыстаньне інструмэнтаў штучнага інтэлекту для аналізу і праверкі;
лічбавая бясьпека і этычныя стандарты ў журналістыцы, працы з дэзынфармацыяй і расьсьледаваньнях.

Абірайце горад і зарэгіструйцеся:

1-2 жніўня – Вільня
https://forms.gle/RSJQHYKkDBqiH8o49

7-8 жніўня – Варшава
https://forms.gle/8WqLmo2apPMeUq6m8 

22-23 жніўня – Бэрлін
https://forms.gle/nCk62JAuaTga4L9U8

Рэгістрацыя адкрытая і для ўдзельнікаў зь іншых гарадоў і краін. Арганізатары могуць пакрыць выдаткі на пражываньне і дарогу (у межах вызначаных лімітаў), а таксама забясьпечваюць харчаваньне і ўсе неабходныя матэрыялы падчас варкшопаў.

Дэдлайн 20 ліпеня

Больш інфармацыі ў далучаным дакумэнце.

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну