Насупраць беларускай амбасады ў Тэль-Авіве адбыўся мітынг памяці палітвязня Ігара ЛеднікаБеларускія актывісты запалілі свечкі і ўшанавалі памяць загінулага хвілінай маўчання.
На мітынгу, арганізаваным
Народнай амбасадай Беларусі ў Ізраілі, прысутнічаў сын загінулага палітвязня – Аляксандр Леднік, які распавёў, што ягонаму таце вельмі падабалася песня гурта «Палац» – «Сьпей мне» і асабліва наступная страфа:
“Калі я можа быць зусім стамлюся
Закрыю вочы – не нясіце кветкі
Пастаўце чарку на магілу мне
І спейце песню як гуляюць дзеткі”Фота: Ліля Паўлава
Народныя амбасады |
Ананімны зварот |
Падтрымаць нас