У Нацыянальнай галерэі мастацтваў ЗША выправілі подпіс да карціны Суціна, дадаўшы згадку пра Беларус…

У Нацыянальнай галерэі мастацтваў ЗША выправілі подпіс да карціны Суціна, дадаўшы згадку пра Беларусь

У Нацыянальнай галерэі мастацтваў ЗША памянялі подпіс да карціны Хаіма Суціна «Партрэт хлопчыка».

На выставе ў галерэі ў подпісе да карціны Суцін раней быў пазначаны проста як «расеец». Мастак нарадзіўся ў 1893 годзе ў Сьмілавічах у Беларусі, якая на той час была часткай расейскай імпэрыі. Суцін вучыўся ў Менску і Вільні, а большую частку жыцьця ён правёў у Францыі, куды перабраўся ў 1913 годзе.

Дзяніс Баранаў, беларус, які жыве ў ЗША, наведаў выставу ў лютым і зьвярнуў увагу куратараў на неадпаведны подпіс. Цяпер подпіс памянялі, пазначыўшы, што Суцін — гэта францускі мастак, які нарадзіўся ў тагачаснай «Расеі» там, дзе цяпер Беларусь. (Фота Дзяніса Баранава)