У гэтую суботу, 20 чэрвеня, беларусы рэгіёнаў Дзвюх Савой у Францыі прадставілі стэнд пра Беларусь на Міжнародным дні ўцекача ў Ансі
Мы расказвалі пра рэпрэсіі ў нашай краіне, пра палітычных вязняў і ўцекачоў, пра беларускіх ваяроў, якія змагаюцца ва Украіне, а таксама пра выбітных беларусаў у Францыі. Акрамя таго, мы знаёмілі гасцей імпрэзы з беларускай культурай: вучылі вышываць, ткаць паясы і танчыць беларускія народныя танцы.
Усе нашы суразмоўцы выказвалі словы падтрымкі беларусам у іх барацьбе за свабоду, чалавечую годнасць, захаванне нацыянальнай спадчыны і беларускай мовы.
Жыве Беларусь!
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну