Анатомія Адама Кея па-беларуску
“На сувязі «Кніжны Вырай» – бібліятэка, якая вырашыла стаць выдавецтвам! Калі мы з вамі яшчэ не знаёмыя, давайце гэта выправім. Мы – невялікая ініцыятыўная група, якая аднойчы сабралася разам з адной простай, але вельмі важнай мэтай: зрабіць кнігі на роднай мове дасяжнымі для беларусаў і беларусак Кракава.
Мы пачыналі са стварэння ўтульнай бібліятэкі для нашай супольнасці, ладзілі розныя імпрэзы, і сёння нашыя паліцы налічваюць ужо больш за 800 кніг!
Але ў працэсе мы зразумелі адну рэч: проста збіраць кнігі нам ужо мала. Нам захацелася іх ствараць. Мы набылі першыя аўтарскія правы на пераклад і выдалі па-беларуску цудоўны комікс «Трымайся, трусік!». І ведаеце што? Спыніцца аказалася проста немагчыма! Мы сціпла паабяцалі сабе: «Добра, будзем набываць правы і рабіць хаця б па адной кніжцы на год». І ўзяліся за пераклад легендарнай «Анатоміі» Адама Кея …
Гэта не падручнік! Гэта кніга поўная гумару пра:
– мозг, сэрца, скуру, косці;
– бактэрыі, вірусы, брыдкасці і асаблівасці нашага цела;
– тое, пра што дзеці (а часам і дарослыя) па-сапраўднаму хочуць ведаць у стасунку да свайго цела, але не заўжды могуць запытацца.
Для каго кніга
Для цікаўных дзяцей: якім хочацца ведаць, як працуе цела (і якія задаюць шмат нязручных пытанняў)
Для дарослых: якія так і не атрымалі адказы на гэтыя пытанні ў сваім дзяцінстве.
Для ўсіх, хто хоча прасунуцца ў анатамічнай лексіцы па-беларуску
На што грошы?
Нам трэба сабраць сродкі на:
– Ліцэнзію і роялці. Правы мы атрымалі амаль задарма, але мы мусім плаціць аўтару невялікі адсотак з кожнай прададзенай кнігі.
– Пераклад
– Рэдактуру/карэктуру
– Вёрстку
– Друк (наклад 300 шт.)
– Лагістыка і іншае (бухгалтэрыя, банкаўскія камісіі, упакоўка, абавязковыя экзэмпляры)”
Падтрымаць ведавецтва і набыць кнігу можна па спасылцы.
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну