СМІ: Расійскія сілавікі забілі актывіста з Беларусі49-гадовага Мікалая Аляксеева забілі 6 сакавіка ў…

СМІ: Расійскія сілавікі забілі актывіста з Беларусі

49-гадовага Мікалая Аляксеева забілі 6 сакавіка ў Аланецкім раёне рэспублікі Карэлія. Аляксееў — актывіст з Беларусі, удзельнік пратэстаў 2020 года. Па папярэдніх дадзеных, забілі мужчыну супрацоўнікі ФСБ.

Як высветліла @astrapress, паводле афіцыйнай версіі расійскага следства, Аляксееў нібыта аказаў супраціў пры затрыманні і быў забіты. Затрымаць мужчыну хацелі ў рамках крымінальнай справы аб «падрыхтоўцы да тэракту» (ч. 1 арт. 30 ч. 1 арт. 205 КК РФ) якую на Аляксеева распачалі ў Карэліі ў той жа дзень. Па версіі расійскага следства, Мікалай нібыта збіраўся падарваць адміністрацыю ў горадзе Аланец.

Сын забітага ў Карэліі беларуса пацвердзіў @nashaniva інфармацыю аб забойстве бацькі.

Мікалай актыўна выступаў супраць дыктатуры Лукашэнкі ў Беларусі, публікаваў фатаграфіі з пратэстаў у 2020 годзе, размяшчаў у сацыяльных сетках допісы аб парушэннях правоў чалавека ў краіне.