Аб’яўлены збор грошай на пахаванне забітай у Варшаве беларускі. Ахвяраванні з папярэдняга краўдфанды…

Аб’яўлены збор грошай на пахаванне забітай у Варшаве беларускі. Ахвяраванні з папярэдняга краўдфандынгу, якія прызначаліся на лячэнне дзяўчыны, вяртаюць ахвярадаўцам.

Той збор быў яб’яўлены, калі Ліза яшчэ была ў шпіталі пасля варварскага згвалтавання. Нажаль, праз 6 дзён яна памерла. Перанакіраваць сабраныя грошы на іншыя мэты нельга. Таму яе хлопец Даніла нанова звярнуўся па дапамогу.

“Цяпер важнае пытанне — пахаванне, аплата месца на могілках і звязаныя з гэтым выдаткі. Ліза была бежанкай у Польшчы — адна, без сям’і. Яна не была застрахавана. Справа пахавання Лізы цяпер ляжыць на мне, таму і адкрыўся гэты збор. Сабраныя сродкі пойдуць на пакрыццё расходаў на пахаванне, юрыдычную дапамогу і падтрымку блізкіх у гэтай трагічнай сітуацыі”, — тлумачыць малады чалавек.

Зрабіць ахвяраванне можна тут. За дзень неабыякавыя да гэтай трагедыі дапамаглі сабраць амаль траціну ад неабходнай сумы.