Адкрыта падача заявак на “Leaders for Change: promoting democracy and human rights at local level”
Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы адкрыў прыём заявак на трэцяе выданне варкшопу “Leaders for Change: promoting democracy and human rights at local level”, які пройдзе 7–9 ліпеня 2026 года ў Страсбургу, Францыя.
Праграма прызначаная для прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускіх дэмакратычных сіл, грамадзянскай супольнасці, актывістаў, будучых мясцовых лідараў, прадстаўнікоў мясцовага самакіравання і тых, хто працуе з тэмамі дэмакратыі і правоў чалавека на мясцовым узроўні.
Удзельнікі змогуць абмяняцца досведам з прадстаўнікамі Кангрэса Рады Еўропы, экспертамі і беларускімі калегамі, а таксама атрымаць практычныя інструменты для развіцця мясцовай дэмакратыі ў адпаведнасці з прынцыпамі Еўрапейскай хартыі мясцовага самакіравання.
Дэдлайн падачы заявак: 21 чэрвеня 2026 года
Падаць заяўку можна па спасылцы: https://eu.surveymonkey.com/r/2CC63MV
Кангрэс пакрывае выдаткі ўдзельнікаў на праезд, пражыванне і сутачныя ў адпаведнасці з правіламі кампенсацыі выдаткаў Рады Еўропы.
Падчас мерапрыемства будзе забяспечаны пераклад на англійскую і беларускую мовы.
Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Leaders for change: promoting democracy and human rights at local level Лідары перамен: Садзейнічанне дэмакратыі і правам чалавека…
Take this survey powered by surveymonkey.com. Create your own surveys for free.