Фонд “Школа Лідараў”, Фонд “Вольны Беларускі Ўніверсітэт” і Фонд Міжнароднай Салідарнасці пры фінанс…

Фонд “Школа Лідараў”, Фонд “Вольны Беларускі Ўніверсітэт” і Фонд Міжнароднай Салідарнасці пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюзу запрашаюць узяць удзел у курсе “Школа грамадскіх лідараў”.

Калі вы актыўна ўдзельнічаеце ў грамадскім жыцці беларусаў, імкнецеся да сацыяльных зменаў і падзяляеце каштоўнасці дэмакратыі, гэты курс для вас!

У рамках курсу разгледзім розныя аспекты лідарства, абмяркуем грамадзянскую супольнасць, спосабы ўмацавання супольнасці і мадэлі сацыяльных дзеянняў. Разам будзем задаваць важныя пытанні і шукаць адказы на іх, а таксама развіваць ваш лідарскі патэнцыял.

Што вы атрымаеце ад удзелу ў Школе грамадскіх лідараў?
Сустрэчы з беларускімі і польскімі экспертамі наконт дзейнасці грамадзянскай супольнасці;
Удзел у дыскусіях з грамадскімі дзеячамі, якія імкнуцца да сацыяльных зменаў;
Знаёмства з мадэллю лідарства і магчымасць праявіць сябе на лідарскіх пазіцыях;
Навучанне метадам пабудовы, кіравання і развіцця каманды;
Вывучэнне тэорыі і практыкі ўкаранення змен;
Магчымасць сустрэцца з іншымі лідарамі і стаць часткай сеткі ўзаемнай падтрымкі.

Навучанне пачнецца з уводнай сустрэчы 19 красавіка.

Заняткі будуць праходзіць па пятніцах і суботах. Па пятніцах удзельнікі слухаюць лекцыі і бяруць удзел у дыскусіях з экспертамі і гасцямі. Майстар-класы па навыках лідарства будуць праходзіць па суботах.

Навучанне на беларускай мове.

Каб далучыцца, запоўніце анкету: https://forms.gle/Pd95tNC65noaDpv58 

Дэдлайн: 17.03.2024.

Падрабязней пра курс: https://volny-uni.eu/courses-vbu/shkola-hramadskikh-lidarau-novy-nabor

Далучайцеся да нас і станьце часткай супольнасці актыўных лідараў!