“Не самазванка” – лекцыя-трэнінг Марыны Ментусавай, дзе вы атрымаеце ўпэўненасць у сабе! Запрашаем н…

“Не самазванка” – лекцыя-трэнінг Марыны Ментусавай, дзе вы атрымаеце ўпэўненасць у сабе!

Запрашаем на лекцыю-трэнінг, якая пазбавіць вас сіндрома самазван_кі!

Запрашаем на лекцыю-трэнінг “Не самазванка” ад Марыны Ментусавай!

Марына Ментусава – гендарная даследчыца, CEO Gender Equality Management, сааўтарка Сучаснай Энцыклапедыі для дзяўчат, калумністка ў Forbes Woman, «Коса», НЭН, а яшчэ вядучая YouTube-шоў «Женщины Тяжёлого Поведения».

13 сакавіка ў 18:30 па Варшаве запрашаем усіх і кожн_ую на анлайн-мерапрыемства, дзе Марына раскажа:

Адкуль растуць карані жаночай няўпэўненасці ў патрыярхальных культурах?
Як жанчынам з патрыярхальных культур пераадолець сіндром самазванкі?
Як зацвердзіць свае каштоўнасці?
Як упэўнена імкнуцца да кар’ернага росту насуперак стэрэатыпам грамадства і вывучанай бездапаможнасці?

А ячшэ мы разам патрэніруемся гучна і ўпэўнена заяўляць пра сябе, сваю экспертнасць і каштоўнасць.

Умовы ўдзелу
13 сакавіка, 18:30 па Варшаве (20:30 па Менску)
Працягласць сустрэчы – 1,5-2 гадзіны.
Сустрэча адбудзецца ў Zoom. Вы можаце прымаць удзел з любой кропкі свету, у тым ліку з Беларусі.
Для ўдзелу просім зарэгістравацца.
Спасылка на анлайн-сустрэчу будзе выслана адміністратаркай пасля запаўнення анкеты.
На сустрэчы можна прысутнічаць пад псеўданімам і без відэа/аўдыё для вашай бяспекі.