Апублікаваны даклад ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў БеларусіРада па правах чалавека ААН 15 сака…

Апублікаваны даклад ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

Рада па правах чалавека ААН 15 сакавіка апублікавала даклад аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх.

У дакладзе гаворыцца аб закрыцці НДА, зменах заканадаўства, палітвязнях і ўмовах іх зняволення, у тым ліку ў рэжыме інкамунікада, рэпрэсіях супраць СМІ, пазбаўленне ліцэнзій адвакатаў, пашырэнні «экстрэмісцкіх» спісаў, ператрусах, адвольных затрыманнях, катаваннях, смерцях падчас пратэстаў і ў зняволенні, а таксама вымушанай эміграцыі.

Рада прыйшла да высновы, што ў «УВКПЧ ёсць разумныя падставы меркаваць, што было здзейснена злачынства супраць чалавечнасці». Сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі разгледзяць 20 сакавіка на 55-й сэсіі Рады ААН па правах чалавека.

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/114769