Дарагія нашы вязні сумлення! Віншуем вас з Днём народзінаў!Надыйшоў першы месяц вясны -Вы яму нарад…

Дарагія нашы вязні сумлення! Віншуем вас з Днём народзінаў!

Надыйшоў першы месяц вясны –
Вы яму нараджэннем павінныя.
Хай жа здзейсняцца мары і сны:
Атрымаюць свабоду бязвінныя!

Як прырода вясны прыход
З хваляваннем заўжды чакае,
Так і змучаны наш народ
Вызвалення з-за крат жадае!

Жыве Беларусь!

З пажаданнямі хутчэйшага вызвалення нашага Краю ад “сініх пальцаў”, беларускі і беларусы Беластока.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну