СК пагражае, што ў актывістаў дыяспар забяруць нерухомасць у Беларусі. Распачатая крымінальная справ…

СК пагражае, што ў актывістаў дыяспар забяруць нерухомасць у Беларусі. Распачатая крымінальная справа ў дачыненні да прадстаўнікоў “Народных амбасадаў” і “Беларусаў замежжа”.

Аб’яднанні беларусаў следчыя называюць “злачыннымі суполкамі”. Сілавічкі паклалі вока на больш чым 100 чалавек. Частцы з іх належыць 30 аб’ектаў нерухомай маёмасці ў Беларусі.

“Следчымі будуць прынятыя ўсе, без выключэння, меры, накіраваныя на прыцягненне вінаватых да адказнасці і кампенсацыі імі ўрону, у тым ліку ў рамках працэдуры спецыяльнай вытворчасці”, – пагражае СК.