У святочным выданні «Вусоў Скарыны» гаворка пойдзе пра «бацькоў» Беларускай Народнай Рэспублікі – братоў Луцкевічаў
Як на фармаванне ў братоў нацыянальнай беларускай свядомасці паўплывала іхнае навучанне ў літоўскіх ды латышскіх школах?
Чаму Луцкевічы хацелі забіць менскага губернатара Курлава?
Як фактычна з нуля стварылі магутны беларускі нацыянальны рух пачатку XX стагоддзя?
Адказы на ўсе гэтыя пытанні – у новым выпуску
“Уся зала афарбавалася ў містычна-ружовы колер” – так апісвалі абвяшчэнне незалежнасці БНР 25 сакавіка 1918. Сапраўдныя айцы незалежнай Беларусі Іван і Антон Луцкевічы ўсяго за 15 гадоў зрабілі немагчымае. Дзякуючы ім узнік Дзень Волі. Новыя “Вусы Скарыны”…