25 сакавіка 2024 ў Торуні адбылася сустрэча з нагоды 106 гадавіны абвяшчэння незалежнасці першай на…

25 сакавіка 2024 ў Торуні адбылася сустрэча з нагоды 106 гадавіны абвяшчэння незалежнасці першай нацыянальнай дзяржавы — Беларускай Народнай Рэспублікі. 25 сакавіка 1918 г – гэта дзень абвяшчэння (дзяржаўнай) Незалежнасці Беларусі. Дзяржаўнымі сімваламі Беларускай Народнай Рэспублікі сталі бела-чырвона-белы сцяг
і герб Пагоня, дзяржаўнай і абавязковай мовай — беларуская, пачала дзейнічаць часовая Канстытуцыя, праводзілася выдача пашпартоў.

Але галоўная мэта спаткання – нагадаць грамадству пра становішча ў Беларусі, акупацыю Расіяй, палітычныя рэпрэсіі і катаванні ў турмах, знішчэнне інтэлігенцыі і ўсяго нацыянальнага.
  
Быў адкрыты мікрафон і беларусы змаглі расказаць на беларускай і польскай мове пра рэчаіснасць беларусаў. Пасля гэтага прайшліся маршам з народнай патрыятычнай музыкай па вуліцам сторога Торуня і разгарнулі дужы сцяг Беларусі, зрабілі агульнае фота.

Дзякуй усім, хто прыняў удзел і не забывае пра гісторыю Беларусі і салідарнасць

#ДзеньВолі

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну