Legalize Belarus запрашае на Школу гуманнай наркапалітыкі!
Школа ад Legalize Belarus — гэта адукацыйная і актывісцкая праграма, якая яднае беларусаў і беларусак для вывучэння сучаснага стану наркапалітыкі і змены яе ў лепшы бок.
У рамках праграмы ўдзельнікі і ўдзельніцы пазнаёмяцца з рознымі аспектамі наркапалітыкі, пачынаючы ад асноўных паняццяў у сферы псіхаактыўных рэчываў і іх уплыву на арганізм чалавека да аналізу адвакацыйных стратэгій і міжнароднай сістэмы рэгулявання ПАР.
Падрабязней пра школу можна прачытаць на сайце Legalize Belarus.
Дзе? Калі? 9–13 траўня. Літва Дэдлайн падачы: 6 красавіка
Для каго гэта праграма? На школу могуць падаць заяўку беларускія актывісты:кі, журналісты:кі, лекары:кі, юрысты:кі і ўсе тыя, хто хоча ўнесці свой уклад у прасоўванне гуманнай наркапалітыкі ў Беларусі.
Удзельнікі і ўдзельніцы будуць адбірацца на падставе матывацыйных лістоў, якія можна пакінуць у форме-заяўцы.