Вялікая падзея для спартоўцаў розных краін. Беларусь рэпрэзентуюць спартоўцы ў нейтральным статусе:
фрыстайлісткі Ганна Гуськова (падпісвала адкрыты ліст супраць гвалту пасля жніўня 2020 года), Настасся Андрыянава і Ганна Дзяруга; фігурыстка Вікторыя Сафонава (родам з Расіі, узяла беларускае грамадзянства, пачынала вучыць беларускую мову, потым паведаміла, што “у гэтым няма сэнсу”); лыжная гоншчыца Ганна Каралёва; гарналыжніца Марыя Шканава (у 2020 годзе падпісала праўладны зварот); канькабежка Марына Зуева.
Беларусы Італіі таксама бяруць удзел у Алімпіядзе — у арганізацыйным камітэце і як валанцёры.
Біятланістаў з Беларусі да Алімпіяды не дапусцілі. Беларускія каналы не збіраліся трансляваць Алімпійскія гульні.
Інфармацыя з раскладам Алімпіяды і спісам каналаў, дзе яе глядзець, па спасылцы.