«Голас праз межы: Міжкантынентальная эстафета ў падтрымку Беларусі»На III Канферэнцыі беларусаў і б…

«Голас праз межы: Міжкантынентальная эстафета ў падтрымку Беларусі»

На III Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету ў Празе, у панэльнай дыскусіі на тэму «Узмацненне патэнцыялу супольнасці беларусаў(-ак) замежжа. Дапамога палітычным зняволеным, у тым ліку былым і іх семʼям/сваякам» прыняла ўдзел прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Шатландыі Ірына Маклейн.

Разам з Вольгай Зазулінскай, кіраўніцай фонду «Краіна для Жыцця», яны прэзентавалі праект «Голас праз межы: Міжкантынентальная эстафета ў падтрымку Беларусі».

Наша краіна — месца, дзе творчасць, інавацыі і чалавечы патэнцыял квітнеюць нягледзячы на цяжкасці і абмежаванні. Падтрымаць праект «Голас праз межы: Міжкантынентальная эстафета ў падтрымку Беларусі» — значыць адкрыць свету сапраўдную Беларусь.

Асноўныя мэты праекту:
Прадэманстраваць сапраўдную Беларусь – сучасную краіну творчасці і жыццеўстойлівасці;
Стварыць салідарнасць, падкрэсліўшы крытычную сітуацыю ў Беларусі і ўзмацніць галасы беларусаў і беларусак па ўсім свеце;
Падтрымаць нашых палітвязняў і рэпрэсаваных.

Мэтавая групы:
Аўдыторыя краін у якіх жывуць беларусы і беларускі, беларускія дыяспары. Мэта – прыцягнуць замежнікаў да Беларусі і выклікаў, якія стаяць перад нашым грамадствам, праз інструменты знаёмства з Беларуссю, беларусамі і беларускамі.

Арганізатары:
Народныя амбасады Беларусі і Служба хуткай гуманітарнай дапамогі, якая аб’ядноўвае чатыры вядучыя структуры дапамогі беларускім палітвязням і рэпрэсаваным – ініцыятыва BY_Help, фонд салідарнасці BYSOL, праваабарончая ініцыятыва «Dissidentby», дабрачынны фонд «Краіна для жыцця».

Прыняўшы ўдзел у нашым праекце, вы становіцеся часткай глабальнага руху падтрымкі Беларусі ў барацьбе за свабоду і дэмакратыю.

Як далучыцца:
Каб далучыцца да сусветнай
эстафеты салідарнасці наўпрост запоўніце нашу хуткую форму
па спасылцы. Ваш голас, ваша творчасць, ваша падтрымка могуць зрабіць вялікую справу!

Далучыцеся да нашай каманды і дапамажыце распаўсюдзіць пасланне Беларусі па ўсім свеце!
Будзьце голасам Беларусі!

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас