У берасцейскім СІЗА памёр мужчына, якога вінавацілі ў «абразе Лукашэнкі»Пра гэта паведамляе @zerkalo…

У берасцейскім СІЗА памёр мужчына, якога вінавацілі ў «абразе Лукашэнкі»

Пра гэта паведамляе @zerkalo_io са спасылкаю на свае крыніцы.

Мужчыну звалі Аляксандр Кулініч, ён нарадзіўся 11 красавіка 1972 года (то бок заўтра яму б выпаўнілася 52 гады). Кулініч быў падпалкоўнікам запасу, служыў у 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой Брэсцкай брыгадзе ПДВ. У апошнія гады з’яўляўся індывідуальным прадпрымальнікам.

Аляксандра затрымалі 29 лютага і з таго часу ён быў у СІЗА. 16 красавіка мусіў распачацца суд, дзе павінны былі разглядаць ягоную справу аб «абразе Лукашэнкі». Аднак учора Кулініч памёр. У даведцы аб смерці прычынаю назвалі ішэмічную хваробу сэрца.