Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы
Чарговы дзень у Беларусі – гэта чарговы дзень пад акупацыяй.
І спакваля на тэрыторыю мірнай Беларусі прыходзіць вайна! Спачатку ў нас з’яўляюцца парэшткі бандыцкага фармавання ПВК “Вагнер”, потым прыязджае тактычная ядровая зброя, затым размяркоўваецца шматтысячны кантынгент расейскіх вайскоўцаў і вось ужо Лукашэнка ў вайсковым мундзіры на мяжы з Польшчай ды Літвой заяўляе, што Беларусь рыхтуецца да вайны!..
Мы пытаемся – да якой вайны рыхтуецца саманазваны беларускі генералісімус?!
Мы пытаемся – чыя гэта вайна і ці патрэбная яна беларускаму народу?!
Мы пытаемся – калі дыктатар спыніць грамадзянскую вайну ўнутры краіны супраць грамадзянаў Беларусі?!
Мы маем шмат пытанняў, мы маем шмат чаго сказаць і мы не маем намеру маўчаць! Таму мы кожны раз выходзім, каб задаць нязручныя пытанні беларускім уладам і расказаць усяму свету пра тыя злачынствы, што адбываюцца ў Беларусі штодня і якія не спыняюцца ўжо амаль чатыры гады!
Жыве Беларусь!
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну