Святлана Ціханоўская сустрэлася са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай
З гэтай сустрэчы кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета распачала працоўны візіт у Канаду.
Гэта была цёплая сяброўская размова, гаварылі пра сітуацыю ўнутры краіны і дзейнасць беларускай дыяспары, пра неабходнасць умацавання беларускай ідэнтычнасці, мовы і культуры, а таксама пра міжнароднае адвакатаванне інтарэсаў беларусаў.
Абмеркавалі таксама супрацоўніцтва паміж Радай БНР і Аб’яднаным Пераходным Кабінетам, дамовіліся аб рэгулярных сустрэчах.
Кіраўніца Кабінета ўручыла Івонцы Сурвіле ўзнагароду Крыж Адраджэння Беларусі. Узнагарода распрацаваная Геральдычнай Радай.
@CabinetBelarus