Беларусам варта ісці ў палітыку! Такое меркаванне Анатоль Лябедзька выказвае не першы раз, але гэтым…

Беларусам варта ісці ў палітыку!

Такое меркаванне Анатоль Лябедзька выказвае не першы раз, але гэтым разам размова пра беларусаў у замежжы.

“Мне падаецца, што беларусы занадта сціплыя. Ёсць нямала тых, у каго ёсць не толькі прававыя магчымасці, але і добрыя задаткі, быць, як мінімум, у мясцовым. самакіраванні.
Мы стварылі суполку былых і дзейных дэпутатаў мясцовага самакіравання. І там не толькі тыя, у каго досвед працы ў мясцовых саветах у Беларусі, але, як напрыклад, Галіна Мацюшына была дэпутаткай у Савеце Антверпена, а Міша Рубін дэпутатам у Франкфурце.
У нашай супольнасці ёсць і дзейная дэпутатка Дар’я Шут. Яе абралі ў Савет Осла. І гэта добры прыклад для іншых. Пра матывацыю, пра сваю працу Дар’я распавядзе пад час сваёй анлайн сустрэчы з маладзёнамі.
Веру, што яе досвед можа матываваць і іншых”.

Далучайся да нас, мы вучым ДУМАЦЬ https://t.me/European_Dialog

#дэпутаты #досвед #самакіраванне #супольнасцьдэпутатаў