Акцыя памяці і салідарнасці з забітымі палітвязнямі Беларусі
Мы збяромся, каб успомніць тых, хто не дажыў да свабоды — Вітольда Ашурка, Алеся Пушкіна, Міколу Клімовіча, Ігара Ледніка, Дзмітрыя Шлётгаўэра, Валянціна Штэрмера, Андрэя Паднябеннага, Вадзіма Храско — і ўсіх, чые жыцці абарваў рэжым Лукашэнкі.
Плошча Вінцаса Кудзіркі, Вільня Пачатак у 12:00, нядзеля, 19 кастрычніка
Вазьмі з сабой кветку, бел-чырвона-белую стужку або плакат салідарнасці.
Памяць — гэта наш голас. Свабода — наша мэта.
У гэты дзень мы таксама выкажам падтрымку тым, хто і сёння застаецца за кратамі — усім беларускім палітвязням, і асабліва Мікалаю Статкевічу, які ўжо шмат гадоў з годнасцю трымаецца ў няволі, застаючыся сімвалам мужнасці і веры ў свабодную Беларусь.
У межах акцыі прагучыць жывая музыка. Выступяць Сяргей Kosmas і Сяржук Чарняк.
Арганізатары:
RE:BELarus — аб’яднанне беларускіх палітвязняў у Літве Партыя «Народная Грамада» Dapamoga