Ноч расстраляных паэтаў”29 кастрычніка ў 20:00 мы прапануем узгадаць і ўшанаваць памяць беларускіх …

Ноч расстраляных паэтаў

“29 кастрычніка ў 20:00 мы прапануем узгадаць і ўшанаваць памяць беларускіх дзеячаў навукі і культуры, паэтаў і пісьменнікаў, расстраляных у ноч на 30 кастрычніка 1937 года, усяго каля 132 чалавек.

У тую ноч сталінскі рэжым знішчыў колер беларускай культуры – Міхася Зарэцкага, Алеся Дудара, Цішку Гартнага, Юлія Таўбіна і многіх іншых. Іх галасы не змаўкаюць – яны гучаць у нашых сэрцах.

Спектакль «Крывавая ноч» адбудзецца па адрасе Gedimino pr.  28, Вільня.
Просім паўдзельнічаць данатамі ад 10 еўра.”

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну