Сення, 9 верасня, у шведскім парламенце адкрылася выстава «Беларусь. Мастацтва з-за кратаў» Адбылос…
09.09.2025Беларусы Замежжа

Сення, 9 верасня, у шведскім парламенце адкрылася выстава «Беларусь. Мастацтва з-за кратаў»
Адбылося гэта акурат у першы дзень новай парламенцкай сесіі. Гэта сімвалічны момант: каралеўскае адкрыццё парламента – адно з найбольш урачыстых падзей у Швецыі, на якім прысутнічаюць дэпутаты, урад і дыпламаты. Той факт, што ў гэты дзень увазе заканадаўцаў была прадстаўлена выстава работ беларускіх палітвязняў, надае праекту асаблівую вагу.
Экспазіцыя паказвае малюнкі, створаныя палітвязнямі ў беларускіх турмах. Праект PrisonArt, які вядзе праваабарончы цэнтр «Вясна», збірае такія працы, захоўваючы іх ад знішчэння. Малюнкі, зробленыя простымі алоўкамі і ручкамі, дапамагаюць аўтарам утрымацца за сваю ідэнтычнасць. На выставе таксама ёсць куток, прысвечаны вядомаму мастаку-перформеру Алесю Пушкіну, які быў асуджаны за творчасць і памёр у зняволенні. Арганізатары адзначаюць, што гэта толькі частка творчасці, уратаванай сем’ямі, сябрамі і праваабаронцамі, бо адміністрацыі часта знішчаюць малюнкі.
На адкрыцці былі прадстаўлены некалькі аналітычных дакументаў міжнародных арганізацый і беларускіх дэмакратычных структур:
• «Люксембурскія рашэнні: вынікі і перспектывы» падсумоўваюць канферэнцыю ПАСЕ і нацыянальных парламентаў па падтрымцы беларусаў у выгнанні і захаванні іх ідэнтычнасці. Поўны тэкст па спасылцы.
• Даклад BelPol «Удзел рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны» збірае факты пра дапамогу Мінска Маскве і можа быць выкарыстаны як доказная база для прыцягнення вінаватых. Поўны тэкст па спасылцы.
• «Чырвоная кніга. Рамка бяспекі ЕС-Беларусь» паказвае, чаму сучасны аўтарытарны рэжым стаў небяспечным фактарам для Еўрасаюза і чаму падтрымка дэмакратычных сіл павінна быць часткай еўрапейскай стратэгіі. Поўны тэкст па спасылцы.
• Справаздача «Культурная дыпламатыя» апісвае, як беларуская дэмакратычная супольнасць выкарыстоўвае мастацтва і памяць для прасоўвання краіны і яе еўрапейскай ідэнтычнасці. Поўны тэкст па спасылцы.
Выстава была арганізавана беларуска-латвійскім таварыствам «Supolka» і праваабарончым цэнтрам «Вясна» для латвійскага сейма, а потым адаптавана Народнай амбасадай Беларусі ў Швецыі. У Стакгольме праект прадставіў шведскі парламентарый Б’ёрн Сёдэр разам з Народнай амбасадай Беларусі ў Швецыі.
На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі дэпутаты, дыпламаты, а таксама валанцёры Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі. Выстава працягне працу ў шведскім парламенце да 19 верасня, нагадваючы пра каштоўнасць свабоды, чалавечнасць і салідарнасць з тымі, хто працягвае барацьбу нават за кратамі.
Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас