У панядзелак, 8 верасня, беларусы Вільні ладзяць акцыю да Дня Беларускай вайсковай славы ў Вільні
8 верасня 1514 года адбылася Бітва пад Воршай, падчас якой войскі ВКЛ разбілі значна большае па колькасці войска Маскоўскай дзяржавы.
У гэты дзень мы з гонарам узгадваем не толькі падзеі тых далёкіх дзён, але і нашых сучаснікаў — мужных беларускіх ваяроў, якія змагаюцца зараз за свабоду Украіны, свабоду Беларусі.
Дата: 8 верасня Час: 18.30 (час мясцовы) Месца: Вільня, амбасада Беларусі (Mindaugo 13)