07 верасня каля 50 асобаў у Беластоку прынялі ўдзел у акцыі прысвечанай ДНЮ БЕЛАРУСКАЙ ВАЙСКОВАЙ СЛА…
07.09.2025Беларусы Замежжа

07 верасня каля 50 асобаў у Беластоку прынялі ўдзел у акцыі прысвечанай ДНЮ БЕЛАРУСКАЙ ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ”.
511 гадоў таму, 8 верасня 1514 года, войскі Вялікага княства Літоўскага пад камандаваннем Канстанціна Астрожскага разбілі войска Маскоўскага княства ў Аршанскай бітве, нягледзячы на трохразовую колькасную перавагу ворага.
Гэтая перамога спыніла маскоўскую агрэсію і выратавала Усходнюю Еўропу ад падзелу, які рыхтавалі маскоўскі князь і імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі. Сёння беларусы працягваюць справу продкаў, змагаючыся супраць расійскіх акупантаў ва Украіне.
Мы, беларусы Беластока, з’яўляемся голасам беларусаў у Беларусі і асуджаем расійскую агрэсію і ваенныя злачынствы ва Украіне
Беларусы Беластока прынялі актыўны удзел у акцыі каля Генеральнага Консульства РБ у Беластоку. Удзельнікі акцыі трымалі ўкраінскія, польскія, бел-чырвона-белыя сцягі і плакаты “Разам супраць расейскай агрэсіі”, і іншыя.
З вялікім гонарам, мы ўзгадалі і тых мужных беларусаў, якія са зброяй у руках змагаюцца побач з украінцамі.
Святло пераможа цемру!
Мы не здамося. Будзем змагацца. Разам Мы пераможам.
Жыве Беларусь
Слава Украіне
Niech żyje Polska
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну