Далучайцеся да Школы палітычных кампаній Офіса Святланы Ціханоўскай!Хочаце ведаць, як планаваць і в…
Хочаце ведаць, як планаваць і весці эфектыўныя палітычныя і інфармацыйныя кампаніі? Школа палітычных кампаній – гэта праграма для тых, хто дзейнічае ў палітычнай, грамадзянскай ці медыйнай сферы і хоча бачыць рэальныя вынікі.
Рыхтуйцеся да практычнага навучання, працы над уласнымі праектамі і ментарскай падтрымкі!
Якія тэмы закранем?
Стварэнне палітычных і інфармацыйных кампаній.
Палітычная камунікацыя.
Інфармацыйныя войны і контрпрапаганда.
Запуск інфармацыйных прадуктаў.
Праца з медыя і аўдыторыямі.
Будуць анлайн-вебінары і практычныя заняткі з ментарам.
Школа пройдзе ў верасні-кастрычніку – заняткі будуць штотыдзень у будні ўвечары (~1,5 гадзіны).
Для ўдзелу патрабуецца ўключаная камера. Арганізатары (-кі) намагаюцца стварыць бяспечную прастору, але мы не можам цалкам выключыць рызыкі.
Чакаем заяўкі да наступнай серады – 20 жніўня.
Рэгістрацыя: https://forms.gle/khQJ7DiwNZQiJPC78