«Крамбамбуля» запусціла ў космас Вольскага да 5-ай гадавіны выбараў 2020
Беларускі гурт выпусціў новы спеў «Tolki Pieramoha!» і кліп у стылі Стар Ворс-панк. Па сюжэце музыкі трапляюць у далёкую галактыку, дзе змагаюцца з насельнікамі зоркалёта-таракана. Іх галоўны вораг — Цёмны Вусаты Ўладар, які разам з памагатымі спрабуе спыніць герояў
Дарэчы, да гадавіны падзеяў 2020 году маем падборку музыкі, што паўстала на тле пратэстаў.
Змагары — яны і ў космасе змагары! У новым кліпе “Крамбамбуля” змагаецца з насельнікамі зоркалёта-таракана — Цёмным Вусатым Уладаром і ягонымі памагатымі. У ход ідзе ўсё — блястэры, міны, тэлепатычны высокамагутны ўдар, бубны, саксафон, гітара і бас-гітара.…