Пяць гадоў рэпрэсій у Беларусі: больш за 100 000 зафіксаваных фактаў пераследуЗ пратэстаў 2020 года …

Пяць гадоў рэпрэсій у Беларусі: больш за 100 000 зафіксаваных фактаў пераследу

З пратэстаў 2020 года мінула ўжо пяць гадоў. Жорсткасць і бесчалавечнасць сілавікоў у ліпені і жніўні 2020-га абурыла ўсю міжнародную супольнасць, але з таго часу сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі значна пагоршылася. Рэжым працягвае адбіраць у людзей волю, здароўе, сем’і, дом, а ў некаторых нават жыццё.

Катаванні, збіванні, нечалавечыя ўмовы ўтрымання, ціск на сваякоў, прымусовая высылка палітвязняў з краіны — цяжкая рэчаіснасць, у якой вымушаны жыць беларусы кожны дзень.

За пяць гадоў праваабаронцы «Вясны» зафіксавалі больш за 100 000* фактаў рэпрэсій, колькасць якіх амаль роўная колькасці жыхароў Ліды. Сёння за кратамі — 1187 палітвязняў, яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек утрымліваюць у ІЧУ па ўсёй краіне паводле палітычных адміністрацыйных артыкулаў.

«Вясна» распавядае ў лічбах пра пяць гадоў масавых рэпрэсій у Беларусі.

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/118452