Дарагія беларусы ў Польшчы! Калі вы плануеце далучыцца да акцый 9 жніўня ў вашым горадзе – скарыстайцеся гатовымі плакатамі (на польскай мове), прысвечанымі падзеям 2020 года, рэпрэсіям, змаганню і салідарнасці.
Усе плакаты падрыхтаваныя ў фармаце A3 з інфарматыўным тэкстам, які трэба чытаць зблізку. Усяго: 16 старонак у альбомнай арыентацыі. Каб зрабіць усё акуратна і зручна, раім выкарыстоўваць шалюгі (sztalugi).