Ва ўмовах таталітарнага кантролю права чалавека на свабоду ад катаванняў і жорсткага абыходжання становіцца не толькі прынцыпам, але і лініяй фронту. У артыкуле 5 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека выразна сказана: «Ніхто не павінен падвяргацца катаванням або жорсткаму, бесчалавечнаму ці прыніжаючаму годнасць абыходжанню ці пакаранню». Аднак у Беларусі гэтыя нормы зневажаюцца штодня: палітвязняў збіваюць, катуюць, ізалююць, пазбаўляюць меддапамогі, прымушаюць да «пакаяльных» відэа.
Катаванні сталі інструментам рэжыму для запалохвання, прыніжэння і фізічнага знішчэння інакшадумцаў. У Міжнародны дзень у падтрымку ахвяр катаванняў мы нагадваем: гэта не «перагібы» сістэмы – гэта і ёсць сістэма. І пакуль у Беларусі ёсць людзі за кратамі за свае перакананні – мы працягваем дакументаваць рэпрэсіі і дапамагаць ахвярам. І вы можаце нам дапамагаць на кожным этапе, для гэтага паведамляйце нам інфармацыю любым спосабам і распавядайце пра нас тым, каму патрэбна дапамога.
Наш сайт: https://stayrebel.fun/by (даступны без VPN)
Статыстыка: https://stat.stayrebel.fun