Грамадзка-палітычнае аб’яднаньне “Нацыянальна-дэмакратычная плятформа” запрашае ў пятніцу, 26.04.24, 15:00 – 17:00, да прадстаўніцтва кітайскай амбасады, па адрэсе: Bonifraterska 1, 00-203 Warszawa (https://maps.app.goo.gl/uUeYftJUgitmGfFe8)
“Заклікаем кітайскія ўлады заняць больш прынцыповую пазыцыю ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі, які сваімі дзеяньнямі нясе непасрэдную пагрозу кітайскім інтарэсам, для чаго
ПРАПАНАВАЦЬ
Лукашэнку вызваліць усіх паліьзьняволеных, з перамяшчэньнем іх у іншыя краіны, пры неабходнасьці, і прыпыніць рэпрэсіі.
Сваякі палітвязьняў! Дыяспары іншых краінаў! Усе, каму неабыякавы лёс палітзьняволеных, усе, каму гэта баліць! Выходзьце да амбасадаў Кітая, прадстаўніцтваў Эўразьвязу, урадаў сваіх краінаў з патрабаваньнямі выратаваць людзей, якія ў няволі.
Яны чакаюць нашай дапамогі! “