Беларускі музычны фестываль PAPARAĆ у Познані вяртаецца! 5 ліпеня на беразе ракі Варта зноў збярэцц…

Беларускі музычны фестываль PAPARAĆ у Познані вяртаецца!

5 ліпеня на беразе ракі Варта зноў збярэцца беларуская дыяспара, каб разам адзначыць Купалле: свята традыцый, адзінства і новай хвалі беларускай культуры.

Падчас мерапрыемства госці будуць:

Вадзіць карагоды
Спяваць традыцыйныя і сучасныя песні з музыкамі з розных гарадоў
Вучыцца новаму на варштатах
Глядзець тэатральныя перформансы
Знаёміцца, адпачываць, праводзіць час з сябрамі і знаходзіць аднадумцаў

Mузычны фестываль PAPARAĆ — платформа для маладых артыстаў, музыкаў і калектываў, якія хочуць паказаць сябе. Музыка, сустрэчы, майстар-класы і ініцыятывы беларускай супольнасці – усё гэта арганізатары фестывалю рыхтуюць ўжо больш за месяц, аб’яднаўшы сілы некалькіх беларускіх ініцыятыў, актывістаў і актывістак.

Фестываль бясплатны, але арганізатарам патрэбна дапамога, каб пакрыць базавыя выдаткі: ганарары, дарожныя выдаткі і тэхнічнае забеспячэнне.

Падтрымаць можна па спасылцы.

«І нават калі не можаш падтрымаць фінансава – усё роўна вельмі чакаем цябе 5 ліпеня на пляжы Warto!»

5 ліпеня
Познань, пляж Warto (Przystań 1)
Уваход бясплатны

Сачыць за навінамі фестывалю можна на: www.kut.ngo, а таксама ў Instagram.

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну