У Даўгаўпілсе адкрылі выставу малюнкаў беларускіх палітвязняў і паказалі спектакль, прысвечаны загін…

У Даўгаўпілсе адкрылі выставу малюнкаў беларускіх палітвязняў і паказалі спектакль, прысвечаны загінуламу палітвязню Валянціну Штэрмеру

15 чэрвеня ў Даўгаўпілсе, у Інстытуце культуры New East (вуліца 18 Навэмбра, 41A), Латвійскі тэатр пратэснай культуры прадставіў свой новы спектакль «Хрышчоны». Ён прысвечаны памяці Валянціна Штэрмера — беларускага палітвязня, пра смерць якога стала вядома напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасці з беларускімі палітычнымі вязнямі, які адзначаецца 21 траўня.

У гэты ж дзень адкрылася выстава малюнкаў беларускіх палітвязняў «Беларусь. Мастацтва за кратамі». Выставу ў New East (18. novembra iela 41A) можна будзе наведаць да 14 ліпеня.

Крыніца: Chayka