Беларуска адкрыла школу за ўласныя сродкіЗ’ехаўшы ад пераследу, Аксана Акуневіч заснавала ў Батумі …

Беларуска адкрыла школу за ўласныя сродкі

З’ехаўшы ад пераследу, Аксана Акуневіч заснавала ў Батумі афіцыйную беларускую школу — цяпер дзякуючы ёй дзеці могуць вучыцца па-беларуску, а бацькі — атрымліваць ВНЖ у Грузіі. Дагэтуль усё трымалася на яе асабістых высілках і сродках — сума, якую Аксана ўклала ў школу, ужо дасягнула кошту добрай кватэры . Але цяпер рэсурсы скончыліся.

Аксана звярнулася да нашых гледачоў з просьбай падтрымаць справу, якая дае магчымасць беларускім дзецям працягваць навучанне па-беларуску — нават у выгнанні .

Глядзіце выпуск праграмы «Беларус беларусу» цалкам на YouTube-канале «Белсат LIFE».